Клуб IT-энтузіястаў імя бл. Карла Акуціса
Сarlo Club – гэта каталіцкі моладзевы клуб IT-энтузіястаў, дзейнасць якога скіравана на карысць Касцёла і дабро вернікаў на прасторы інфармацыйных тэхналогій.
Карла Акуціс быў звычайным хлопцам, які хадзіў у школу і гуляў з сябрамі, але ў той жа час меў глыбокую любоў да сакрамэнту Эўхарыстыі.
Карла Акуціс захапляўся інфарматыкай і шырока сведчыў аб любові да Эўхарыстыі ў інтэрнэце. Ён стварыў міжнародную анлайн-выставу, прысвечаную, эўхарыстычным цудам, прызнаным Касцёлам.
Любоў да Эўхарыстыі пераўтваралася ў ім ў канкрэтныя ўчынкі на карысць бедных і бяздомных, якія жылі ў яго раёне. Хлопец адносіў ім ежу і аддаваў грошы, якія атрымліваў на кішэнныя выдаткі.
Карла Акуціс адышоў у вечнасць 12 кастрычніка 2006 г. Ен змагаўся з крайне агрэсіўнай формай лейкеміі, ахвяруючы пакуты ў інтэнцыі Святога Айца і Касцёла.
На сустрэчы запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты 14-17 гадоў з пытлівым розумам, шчырай верай, моцнаю руплівасцю, жаданнем асвоіць інфармацыйныя тэхналогіі і дапамагаць іншым.
Сустрэчы праходзяць у Цэнтры Сям’і (Касцел Маці Божай Будслаўскай, вул. Івянецкая 15А, Мінск )
Заняткі будуць праходзіць па суботах
з 13:00 да 15:00.
Дадаткова плануецца раз на месяц арганізоўваць сустрэчы з вопытнымі праграмістамі для дзялення досведам.
Удзел у занятках бясплатны.
Патрэбна толькі мець ноутбук, жаданне вучыцца і гатоўнасць выкарыстаць атрыманыя веды на хвалу Богу і карысць Касцёлу.
Напішыце нам: